Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: сустрэча з Эльжбетай Смулковай у Менску


Лех Валэнса, Эльжбета Смулкова і Зянон Пазьняк, чэрвень 1993 году

Падзеі 29 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Сустрэча з Эльжбетай Смулковай у Менску

Беларусістка, першы амбасадар Польшчы ў Беларусі прафэсар Эльжбета Смулкова правядзе публічную сустрэчу ў Менску. Прыезд Эльжбеты Смулковай прымеркаваны да 25-годзьдзя падпісаньня беларуска-польскай Дамовы аб добрасуседзтве і прыязнай супрацы.

Чытаць кнігу Валера Каліноўскага «Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні».

Менск, Прэс-клюб (вул. Веры Харужай 3, заля 601).
Пачатак а 16.30. Уваход вольны.

Канцэрт «Польшча-Беларусь: 25 год добрасуседзтва»

Кірыл Кедук (Беларусь) і Лешак Можджэр (Польшча) выступяць на ўрачыстым канцэрце з нагоды 25-годдзя падпісаньня Дамовы аб добрасуседзтве і дружалюбным супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Польшчай.

Менск, Белдзяржфілярмонія (пр. Незалежнасьці, 50).
Пачатак а 19-й гадзіне.

Дата дня

29 чэрвеня 1940 году адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняе Беларусі ў Сыбір. Толькі за адзін гэты дзень было вывезена 23 тысячы чалавек

Таксама ў гэты дзень

1440 – Вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім быў абраны Казімер Ягелончык.

1613 – дашчэнту згарэў лёнданскі тэатар «Глёбус».

1941 – у Менску было заплянаванае ўрачыстае адкрыцьцё новага Камсамольскага возера і купальнага сэзону. Аднак пляны былі перакрэсьленыя ўварваньнем у Беларусь нямецкіх войскаў.

1944 – пачаталася Менская апэрацыя, у выніку якой быў вызвалены Менск.

У гэты дзень нарадзіліся

1896 — Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст.

1913 — Часлаў Будзька, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, настаўнік.

1925 — Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Гарадзенскай біяхімічнай школы.

1956 — Ніна Баршчэўская, беларускі мовазнавец, грамадзкі й культурны дзяяч.

1962 — Мікола Маркевіч, беларускі журналіст і палітык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, рэдактар гарадзенскай газэты «Пагоня».

У памяці

1958 — Фабіян Ярэміч, палітык, культурны дзеяч. Сябра Рады БНР у 1918 годзе. Актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства беларускай школы.

1994 — Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык.

2003 — Кэтрын Хэпбёрн, амэрыканская кінаакторка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG