Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Янкі Купалы


Помнік Янку Купалу ў Вязынцы
Помнік Янку Купалу ў Вязынцы

Падзеі 28 чэрвеня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

28 чэрвеня 1942 году ў Маскве загінуў Янка Купала. Народны паэт Беларусі ўпаў зь лесьвіцы ў гатэлі «Масква». Купала быў пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках, а праз 20 гадоў ягоны прах быў перавезены ў Беларусь.

Таксама ў гэты дзень

1569 — заключаная Люблінская унія, Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае злучыліся ў фэдэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую.

1660 — перамога войска ВКЛ і Кароны над маскоўскай рацьцю ў бітве пад Палонкаю. Пералом у вайне, пачалося вызваленьне захопленых земляў Вялікага Княства.

1914 — эрцгерцаг Фэрдынанд і ягоная жонка забітыя ў Сараеве.

1941 — Менск быў заняты нямецкімі войскамі.

У гэты дзень нарадзіліся

1641 — Марыя Казімера д’Арк’ен, каралева польская й вялікая княгіня літоўская, жонка Яна Сабескага.

1712 — Жан-Жак Русо, францускі філёзаф.

1891 — Павал Валошын, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, публіцыст.

1923 — Уладзімер Чантурыя, беларускі архітэктар і пэдагог, аўтар «Гісторыі архітэктуры Беларусі да 1917 году».

1941 — Алена Макарэўская, беларуская мовазнаўца, кандыдат філялягічных навук.

У памяці

1586 — Прымаж Трубар, славенскі першадрукар і перакладчык Бібліі.

1794 — Ігнацы Якуб Масальскі, грамадзкі і палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, мэцэнат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG