Дата дня
23 чэрвеня 1938 году нарадзіўся Юры Хадыка, беларускі фізык і грамадзка-культурны дзяяч. У 1979 годзе Хадыка стварыў Музэй старажытнабеларускай культуры пры Акадэміі навук БССР. Таксама Юры Хадыка быў намесьнікам старшыні Беларускага Народнага Фронту.
Таксама ў гэты дзень
1758 — кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі надаў Ушачам Магдэбурскае права і герб.
1812 ― Напалеон I Банапарт уварваўся ў Расейскую імпэрыю.
1894 ― утвораны Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) у Парыжы з ініцыятывы П’ера дэ Кубэртэна.
1944 — савецкія войскі распачалі наступальную апэрацыю «Багратыён».
1946 — у Рэгенсбургу (Нямеччына) заснаванае Крывіцкае навуковае таварыства імя Францішка Скарыны.
1991 — заснавана Беларускае згуртаваньне татараў-мусульманаў «Аль-Кітаб».
1994 — адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся
1889 – Ганна Ахматава, расейская паэтэса.
1936 – Рычард Бах, амэрыканскі пісьменьнік.
У памяці
1947 — памёр Уладзімер Пічэта, савецкі беларускі і расейскі гісторык, першы рэктар БДУ.
Падзеі 23 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Самае папулярнае
1