Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцагенты ФБР у Менску: адзіным фронтам супраць кібэрзлачыннасьці


Ілюстрацыйнае фота. Будынак КДБ Беларусі
Ілюстрацыйнае фота. Будынак КДБ Беларусі

Дэлегацыя з Фэдэральнага бюро расьсьледаваньня ЗША наведала Менск.

Адбылася рабочая сустрэча амэрыканскіх сьледчых са старшынёй Сьледчага камітэту Беларусі Іванам Наскевічам.

Як паведамілі ў міжнародна-прававым аддзеле Сьледчага камітэту, дасягнутая дамоўленасьць аб правядзеньні экспэртных кансультацый на сыстэмнай аснове http://sk.gov.by/ru/news-ru/view/delegatsija-fbr-posetila-sledstvennyj-komitet-dostignuta-dogovorennost-o-provedenii-rabochix-vstrech-i-4705/.

Іван Наскевіч адзначыў важнасьць міжнароднага супрацоўніцтва ў дзейнасьці праваахоўных органаў пры раскрыцьці і расьсьледаваньні злачынстваў, асабліва ў галіне высокіх тэхналёгій:

«У цяперашні час кібэрзлачыннасьць зьяўляецца сур’ёзнай міжнароднай праблемай, паколькі падобныя злачынствы ўчыняюцца, як правіла, транснацыянальнымі арганізаванымі групамі, чальцы якіх выкарыстоўваюць магчымасьці інтэрнэту, лёгка перасякаюць віртуальныя межы паміж дзяржавамі».

Паводле Наскевіча, за час дзейнасьці Сьледчага камітэту ў кампэтэнтныя органы ЗША накіравана больш за паўсотні запытаў аб наданьні прававой дапамогі ў крымінальных справах і выканана некалькіх просьбаў амэрыканскіх сьледчых органаў.

Спэцыяльны агент ФБР Джэфры Колінз канстатаваў, што супрацоўнікі спэцыялізаванага падразьдзяленьня Сьледчага камітэту Беларусі, якія займаюцца расьсьледаваньнем злачынстваў у сфэры высокіх тэхналёгій, маюць вялікі вопыт пасьпяховага ўдзелу ў міжнародных спэцыяльных апэрацыях, якія праводзяцца сумесна з ФБР у рамках Інтэрполу. Гэта і супрацьдзеяньне распаўсюджваньню ў інтэрнэце дзіцячай парнаграфіі, і выяўленьне крадзяжоў з выкарыстаньнем падробленых банкаўскіх картак, і гандаль іхнымі рэквізытамі, калі шкода вылічаецца мільёнамі даляраў.

Першы сакратар амбасады ЗША ў Беларусі Моніка Бланд адзначыла, што разам з кібэрзлачынствамі асаблівую заклапочанасьць выклікаюць злачынствы ў сфэры гандлю людзьмі, парушэньне правоў інтэлектуальнай уласнасьці, арганізаваная злачыннасьць. Гэта тыя праявы, у супрацьдзеяньні якім амэрыканскі і беларускі бакі маглі б шчыльна супрацоўнічаць.

Як паведамілі ў Сьледчым камітэце, бакі дасягнулі паразуменьня пра неабходнасьць правядзеньня экспэртных кансультацый на сыстэмнай аснове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG