Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольны клуб «Тэрэк» перайменаваны ў «Ахмат» у гонар бацькі Рамзана Кадырава


Ілюстрацыйнае фота. Фанаты футбольнага клюбу «Тэрэк»

Грозьненскі футбольны клюб «Тэрэк» будзе перайменаваны ў «Ахмат» ў гонар першага прэзыдэнта Чачні Ахмата Кадырава. Пра гэта паведаміў у сваім «Інстаграме» ягоны сын, кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў.

Футбольны клюб, названы імем чалавека, «які выратаваў чачэнскі народ і Расею ад міжнароднага тэрарызму», «абавязаны гуляць у сто разоў лепш, чым у папярэднія гады», напісаў Кадыраў. Летась «Тэрэк» апынуўся на пятым месцы па выніках чэмпіянату Расейскай футбольнай прэм’ер-лігі.

Паводле Кадырава, рашэньне прынята на просьбы многіх тысяч заўзятараў. Аднак у найбуйнейшым супольнасьці фанатаў «Тэрэка» ў сетцы «УКантакце» запушчана акцыя пратэстаў супраць перайменаваньня каманды. Назву «Тэрэк» клюб насіў амаль 60 гадоў.

Імем Ахмата Кадырава ўжо названы вуліца ў Маскве, мост у Санкт-Пецярбургу, адна з самых вялікіх мячэцяў у Ізраілі, а таксама зорка ў сузор’і Льва.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG