Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: музычная аўтограф-сэсія Зьмітра Бартосіка


Зьміцер Бартосік
Зьміцер Бартосік

Падзеі 6 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Бард, журналіст Свабоды і літаратар Зьміцер Бартосік правядзе музычны вечар у Кнігарні Логвінаў і падпіша новыя асобнікі кнігі «Быў у пана верабейка гаварушчы».

Кніга «Быў у пана верабейка гаварушчы».
Кніга «Быў у пана верабейка гаварушчы».

Менск, Кнігарня Логвінаў (пр. Незалежнасьці, 37а).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.

Дзень у гісторыі

1664 — войска гетмана Міхала Казімера Паца перамагло маскоўскае войска пад Віцебскам.

1757 — пажар зьнішчыў віцебскі Ніжні замак, які пасьля так і не аднавіўся.

1794 — адбылася бітва пад Шчэкацінамі, паміж войскамі Рэчы Паспалітай і аб’яднанымі войскамі Расейскай імпэрыі і Каралеўства Прускага.

1962 — заснавана Беларускае таварыства аховы прыроды.

1982 — адбылося ізраільскае ўварваньне ў Лібан.

1996 — была створана Беларуская ліга інтэлектуальных каманд.

У гэты дзень нарадзіліся

1686 — Антоні Юзэф Жалкоўскі, рымска-каталіцкі дзяяч, біскуп.

1799 — Аляксандар Пушкін, расейскі паэт і пісьменьнік.

1841 — Эліза Ажэшка, польская і беларуская пісьменьніца, грамадзкі дзяяч.

1875 — Томас Ман, нямецкі пісьменьнік

1950 — Аляксей Дудараў, беларускі драматург.

У памяці

1934 — Браніслаў Эпімах-Шыпіла, беларускі выдавец, мовазнавец, культурны і рэлігійны дзяяч.

1961 — Карл Густаў Юнг, швайцарскі псыхіятар.

1964 — Альбіна Асіповіч, амэрыканская спартоўка беларускага паходжаньня.

1991 — Стэн Гэтц, амэрыканскі джазавы саксафаніст.

2011 — Уладзімер Конан, беларускі філёзаф, літаратуразнаўца, крытык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG