Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 45-годзьдзе Кацярыны Карстэн


Алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн
Алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн

Падзеі 2 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1740 — нарадзіўся Маркіз дэ Сад, францускі пісьменьнік і філёзаф.

Маркіз дэ Сад
Маркіз дэ Сад

​1792 — Браслаў атрымаў герб.

1857 — нарадзіўся Карл Адольф Гелеруп, дацкі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі у 1917.

1882 — памёр Джузэпэ Гарыбальдзі, нацыянальны герой Італіі, генэрал.

Джузэпэ Гарыбальдзі
Джузэпэ Гарыбальдзі

​1926 — нарадзіўся Пятро Рашэтнік, сябра СБМ, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, вэтэран нацыянальнага руху.

1941 — нарадзіўся Чарлі Ўотс, бубнач «The Rolling Stones».

1942 — нарадзіўся Эдуард Малафееў, футбаліст, беларускі і расейскі футбольны трэнэр.

1953 — каранацыя Лізаветы ІІ, якая стала каралевай Вялікабрытаніі, Канады, Аўстраліі і Новай Зэляндыі.

1970 — нарадзіўся Віталь Шкраба, прафэсійны беларускі баксэр, двухразовы чэмпіён Беларусі.

1972 — нарадзілася Кацярына Карстэн, беларуская вясьлярка, першая і адзіная двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў гісторыі Рэспублікі Беларусь.

1979 — Папа Ян Павал ІІ пачаў свой першы візыт у Польшчы, стаўшы першым папам, які наведаў камуністычную краіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG