Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 90-годзьдзе Вітаўта Кіпеля


Вітаўт Кіпель
Вітаўт Кіпель

Падзеі 30 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Грамадзкая ініцыятыва “Экспэрты ў абарону Курапатаў” 30 траўня ў Менску ладзіць круглы стол“Як вырашыць экалягічныя праблемы Курапатаў”, на якім выступяць эколягі, у тым ліку супрацоўнікі Акадэміі навук.

Менск, Сядзіба прафсаюзу РЭП (вул.Кульман,4).
Пачатак а 11-й гадзіне.

Дата дня

30 траўня 1927 году нарадзіўся Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзяяч і публіцыст. З 1944 году Вітаўт Кіпель жыве ў эміграцыі. Працаваў у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, сабраў калекцыю беларускіх выданьняў. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцьці ў ЗША, быў сябрам шэрагу арганізацый.

Таксама ў гэты дзень

1814 — Напалеон быў сасланы на востраў Эльба.

1999 — адбылася цісканіна ў пераходзе станцыі мэтро «Няміга» у Менску, загінулі 53 чалавекі.

У памяці

1416 — памёр Геранім Праскі, чэскі рэлігійны дзеяч, паплечнік Яна Гуса.

1431 — спаленая на вогнішчы Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі і каталіцкая сьвятая.

1778 — памёр Вальтэр, францускі філёзаф.

1960 — памёр Барыс Пастарнак, расейскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1958 году.

2014 – памёр Генадзь Бураўкін, паэт, дзяржаўны дзеяч, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG