Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абяцаў Абасу прыкласьці ўсе намаганьні для дасягненьня міру ў рэгіёне


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы ў Бэтлееме з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам паабяцаў прыкласьці ўсе намаганьні для дасягненьня міру на Блізкім Усходзе.

Прэзыдэнт ЗША асудзіў тэракт у Манчэстэры.

Трамп прыбыў на Заходні бераг Ярдану зь Ерусаліму, дзе правёў перамовы з прэмʼер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу, які заявіў, што ўпершыню ўбачыў шанец на дасягненьне міру ў рэгіёне. Нэтаньягу вітаў тое, што ён назваў «вяртаньнем амэрыканскага лідэрства на Блізкі Ўсход». Трамп, са свайго боку, адзначыў збліжэньне пазыцыяў Ізраілю і арабскіх краінаў, напалоханых вайсковым будаўніцтвам Ірану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG