Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 45-годзьдзе Аляксандра Кулінковіча


Аляксандар Кулінковіч падчас здымкаў у стужцы «PARTY-ZAN film»
Аляксандар Кулінковіч падчас здымкаў у стужцы «PARTY-ZAN film»

Падзеі 18 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

18 траўня 1972 году нарадзіўся Аляксандар Кулінковіч,лідэр гурта Neuro Dubel. Сёньня музыку спаўняецца 45 год.

Таксама ў гэты дзень

1906 — у Пецярбургу заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» (існавала да 1914).

1924 — у Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса», якая публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме.

1944 — пачалася дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму ў Сярэднюю Азію.

1954 — уступіла ў сілу Эўрапейская канвэнцыя ў правах чалавека.

У гэты дзень нарадзіліся

1872 — Бэртран Расэл, брытанскі філёзаф, матэматык і грамадзкі дзяяч.

1920 — Караль Юзэф Вайтыла, вядомы як рымскі папа Ян Павал II.

1940 — Ян Чыквін, беларускі паэт, які жыве ў Польшчы.

1938 — Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор.

1958 — Ян Максімюк, беларускі перакладчык і журналіст Радыё Свабода.

У памяці

1910 — пасьля цяжкай хваробы сэрца памерла Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца.

1911 — памёр Густаў Малер, аўстрыйскі кампазытар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG