Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 135-годзьдзе Ўладыслава Галубка


Беларускі драматург Уладыслаў Галубок

Падзеі 15 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

15 траўня 1882 году нарадзіўся Ўладыслаў Галубок, беларускі тэатральны дзеяч, рэжысэр, драматург.

Таксама ў гэты дзень

1905 — дэбютаваў у друку Янка Купала. У газэце «Северо-западный край» быў апублікаваны верш «Мужык».

1948 — Пяць арабскіх дзяржаваў (Сырыя, Эгіпет, Лібан, Ірак і Ярданія) напалі на Ізраіль на наступны дзень пасьля абвяшчэньня яго незалежнасьці.

1950 — У Тураве адкрыўся краязнаўчы музэй

1955 — СССР, ЗША, Англія, Францыя і Аўстрыя падпісалі дзяржаўную дамову аб аднаўленьні незалежнай і дэмакратычнай Аўстрыі.

1971 — У Лёндане адкрылася Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны.

1979 — У Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускай культуры (заснаваны 7 ліпеня 1977 г.).

1990 — Пачаў працу Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, якому было наканавана абвясьціць незалежнасьць Беларусі.

1993 — У Гомелі створаны Музэй-лябараторыя Францішка Скарыны.

У гэты дзень нарадзіліся

1845 — Ян Чэрскі, беларускі геоляг і дасьледчык Сыбіру.

1859 — П’ер Кюры, францускі фізык.

1909 — Язэп Найдзюк, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, выдавец, гісторык.

1922 — нарадзіўся беларускі пісьменьнік і кінарэжысёр Пётр Васілеўскі. Сярод работ — фільм «Палеская легенда».

1926 — Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца.

1936 — Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладчык і выдавец.

У памяці

1762 — памёр Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мэцэнат

1935 — памёр Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.

2013 — памерла Нінэль Шчасная, беларуская мастачка.

XS
SM
MD
LG