Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: беларуская мова ўпершыню прагучыць на Эўравізіі


Дуэт Naviband адказвае на пытаньне журналісткі ў Кіеве

Падзеі 11 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Сёньня ў другім паўфінале Эўравізіі-2017 гурт Naviband прадставяць Беларусь зь песьняй «Гісторыя майго жыцьця». Пачатак канцэрту а 23-й гадзіне.

Дзень у гісторыі

1855 — заснаваны Віленскі музэй старажытнасьцяў.

1916 — Альбэрт Эйнштэйн упершыню публічна прадставіў сваю тэорыю адноснасьці.

1927 — заснаваная Амэрыканская акадэмія кінамастацтваў. Першым прэзыдэнтам Акадэміі стаў актор Дуглас Фэрбанкс, які запрапанаваў заснаваньне прэміі, вядомай пад назвай «Оскар». Першая ўрачыстасьць прысуджэньня «Оскараў» адбылася ў 1929.

1928 — у Нью-Ёрку пачалося рэгулярнае трансьляваньне тэлеперадач.

1955 — у Варшаве пачалася нарада васьмі краінаў сацыялістычнага блёку, якая завяршылася стварэньнем Варшаўскай дамовы.

1994 — у Тураве ўстаноўлены помнік Кірылу Тураўскаму.

2011 — у Менску пачаўся судовы працэс над былымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Міколам Статкевічам і Дзьмітрыем Вусам, а таксама ўдзельнікамі Плошчы Андрэем Пазьняком, Аляксандрам Класкоўскім, Аляксандрам Квяткевічам, Арцёмам Грыбковым, Дзьмітрыем Буланавым. Усіх іх абвінавацілі ў масавых беспарадках.

У гэты дзень нарадзіліся

1883 — беларускі пісьменьнік Янка Маўр.

1904 — Сальвадор Далі, гішпанскі мастак-сюррэаліст.

1947 — беларуская паэтэса Раіса Баравікова.

У памяці

1981 — памёр Боб Марлі, ямайскі музыка і кампазытар.

1990 — памёр расейскі пісьменьнік Венядзікт Ерафееў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG