Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 75-годзьдзе Сяргея Панізьніка


Беларускі паэт Сяргей Панізьнік

Падзеі 10 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

10 траўня 1942 году нарадзіўся Сяргей Панізьнік, беларускі паэт, перакладчык і публіцыст.

Таксама ў гэты дзень

1933 — студэнты нацыянал-сацыялісты пачалі паліць кнігі ў Бэрліне, што паклала пачатак паленьню кніг, непажаданых з гледзішча нацысцкага рэжыму.

1940 — Уінстан Чэрчыль стаў прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.

У гэты дзень нарадзіліся

1797 — Дамінік Стэфановіч, музыка, настаўнік Станіслава Манюшкі.

1931 — Сьцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.

У памяці

1829 — памёр Томас Юнг, ангельскі фізык, лекар, астраном і ўсходазнавец, адзін са стваральнікаў хвалёвай тэорыі сьвятла.

1940 — пры спробе захопу гестапаўцамі ў Варшаве загінуў генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч і палітык. У свой час камандаваў асобным аддзелам войскаў БНР у Балтыі. Захапіўшы з сваімі аддзеламі Мазыр, абвясьціў там незалежнасьць БНР.

Станіслаў Булак-Балаховіч
Станіслаў Булак-Балаховіч

1984 — памёр Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопіса «Авадзень».

XS
SM
MD
LG