Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі 9 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Дзень Эўропы ў Менску

Рух «За свабоду» ладзіць трэці Дзень Эўропы ў Менску. Сёлета наведвальнікаў чакае 9-гадзінная праграма. Арганізатары прапануюць наведаць лекцыі, віктарыны, кінапрагляд, а таксама пагуляць у настольныя гульні. Падрабязьней пра мерапрыемства тут.

Менск, Ynot Сafe (вул. Цімяразева, 46а). Час працы: 13:00-22:00. Уваход вольны.

Дзень у гісторыі

1945 — на жаданьне Сталіна Акт капітуляцыі Нямеччыны ў другой сусьветнай вайне быў паўторна падпісаны ў Бэрліне з удзелам прадстаўнікоў Савецкага Саюзу. З гэтай прычыны Дзень перамогі ў краінах савецкага блёку адзначаўся менавіта 9 траўня, а ня днём раней, як у астатнім сьвеце.

1950 — утварылася Эўрапейская супольнасьць вугалю і сталі (прадвесьнік Эўрапейскага Зьвязу). У памяць аб гэтым дні сёньня ў краінах Эўразьвязу адзначаюць Дзень Эўропы.

1953 — у Менску выйшаў першы нумар літаратурнага часопіса «Маладосьць».

1994 — Нэльсан Мандэла стаў пешым чарнаскурым прэзыдэнтам Паўднёвай Афрыкі.

У гэты дзень нарадзіліся

1837 — нямецкі прамысловец Адам Опэль, які заснаваў аднайменную аўтамабільную фірму

1866 — у Горадні нарадзіўся тэатральны мастак Леў Бакст. Пасьля бальшавіцкае рэвалюцыі ён, як і многія ягоныя калегі, пераехаў у Парыж, дзе працы Бакста карысталіся вялікім посьпехам, а сам ён шчасьліва дажыў да старасьці.

1892 — на Мядзельшчыне нарадзіўся гісторык і этнограф Міхал Мялешка. Ягоная кар’ера завяршылася з пачаткам сталінскіх рэпрэсіяў, яшчэ ў 1930-м годзе. Арышты і ссылкі скончыліся ўрэшце паведамленьнем: пасьля 1940 году лёс вучонага невядомы. Засталіся працы Міхала Мялешкі, адна зь якіх — «Камень у вераваньнях і паданьнях беларусаў».

1883 — Хасэ Артэга-і-Гасэт, гішпанскі філёзаф.

1892 — Міхаіл Мялешка, беларускі гісторык, этнограф, пісьменьнік, публіцыст.

1924 — Булат Акуджава, расейскі бард, паэт, пісьменьнік.

1929 — Людвіг Асецкі, беларускі графік.

1955 — Ўладзімер Емяльянчык, беларускі гісторык, выкладчык, паэт.

У памяці

1794 — памёр Юзэф Казімер Касакоўскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, біскуп інфлянцкі.

1805 — памёр Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт і драматург.

1891 — памёр Адам Станіслаў Красінскі, віленскі біскуп, прапаведнік, філёляг, паэт, перакладчык.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG