Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна завяршэньня Другой усясьветнай вайны ў Эўропе


Belarus - Victory day posters, Minsk, 5may2015
Belarus - Victory day posters, Minsk, 5may2015

Падзеі 8 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

8 траўня 1945 году быў падпісаны Акт аб капітуляцыі Нямеччыны. Такім чынам скончылася Другая сусьветная вайна ў Эўропе.

Таксама ў гэты дзень

1674 — каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем ВКЛ быў абраны Ян Сабескі.

1984 — Савецкі Саюз абвясьціў пра байкот Алімпійскіх гульняў у Лос-Анжэлесе, ЗША.

1989 — выйшаў першы нумар польскай газэты «Gazety Wyborczej».

1993 — утворана Таварыства Вольных Літаратараў.

1999 — у Менску камандзір СОБРА Дзьмітры Паўлічэнка вярнуў начальніку турмы Алегу Алкаеву расстрэльны пісталет. У сваім рапарце начальнік крымінальнага вышуку генэрал Мікалай Лапацік выказаў меркаваньне, што з гэтага пісталета быў забіты зьніклы напярэдадні экс-міністар унутраных справаў Юры Захаранка.

У гэты дзень нарадзіліся

1883 — Сьцяпан Некрашэвіч, мовазнавец, грамадзка-палітычны дзяяч, прадстаўнік ураду БНР ва Ўкраіне, першы старшыня Інстытуту Беларускай культуры, акадэмік АН Беларусі, аўтар слоўнікаў.

1937 — Лявон Шыманец, шматгадовы старшыня Згуртаваньня беларусаў Францыі «Хаўрус».

У памяці

1551 — памерла Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская, каралева польская.


1880 — памёр францускі пісьменьнік Гюстаў Флябэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG