Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Станіслава Манюшкі


Помнік Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ў Менску

Падзеі 5 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Дата дня

5 траўня 1819 году ў Менску нарадзіўся Станіслаў Манюшка, польскі і беларускі кампазытар. Манюшка лічыцца стваральнікам беларускай клясычнай опэры.

Таксама ў гэты дзень

1581 — У горадзе Астрогу выйшаў каляндар Івана Фёдарава. Да кожнага месяцу былі надрукаваныя вершы беларускага паэта Андрэя Рымшы.

1891 — у Нью-Ёрку адчынілася канцэртная заля Карнэгі-хол, дырыжорам першага канцэрту быў Пётр Чайкоўскі.

1945 — пачалося антынацысцкае паўстаньне ў Празе.

1949 — у Лёндане падпісаны Статут Рады Эўропы. Гэтая дата адзначаецца цяпер як Дзень Эўропы.

1978 — адкрыўся Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы

2011 — у Менску пачаўся працэс «Някляева —Рымашэўскага» — двух экс-кандыдатаў на прэзыдэнта, якіх абвінавацілі ў грубым парушэньні грамадзкага парадку. Разам зь імі па справе праходзілі таксама члены ініцыятыўных груп.

У гэты дзень нарадзіліся

1599 — Олівер Кромвэль, лідэр англійскай рэвалюцыі, пасьля яе перамогі — лорд-пратэктар Англіі

1818 — Карл Маркс, нямецкі эканаміст і філёзаф.

1831 — Уладзіслаў Борзабагаты, паўстанцкі камісар Навагрудзкага павету падчас паўстаньня1930-1931 гадоў.

1846 — Генрык Сянкевіч, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1917 — Юры Багушэвіч, беларускі пісьменьнік, перакладчык

1921 — Рыгор Булацкі, беларускі пэдагог і гісторык, першы дэкан факультэту журналістыкі БДУ.

1934 — Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнаўца.

1936 — Васіль Якавенка, беларускі празаік, публіцыст, грамадзкі дзеяч, першы старшыня аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту

1960 — Юрась Беленькі, беларускі палітык, дэпутат апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня.

У памяці

1821 — на выспе Святой Алены памёр Напалеон I Банапарт, францускі імпэратар.

1918 — памёр Ніко Пірасмані, грузінскі мастак-прымітывіст.

1977 — памёр Людвіг Эрхард, нямецкі палітык і эканаміст, «бацька» пасьляваеннага нямецкага «эканамічнага цуду», канцлер Нямеччыны ў 1963-1966 гадах.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG