Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне заблякавалі «Вікіпэдыю»


Generic -- Wikipedia
Generic -- Wikipedia


Улады Турэччыны заблякавалі доступ да ўсіх рэсурсаў онлайн-энцыкляпэдыі «Вікіпэдыя» на тэрыторыі краіны.


Пра гэта паведаміла супольнасьць маніторынгу інтэрнэту Turkey Blocks. Паводле тэлеканала CNN Turk, гэта зроблена па рашэньні турэцкай Рады па інфармацыйных тэхналёгіях і сувязі.


Прычыны абмежаваньня доступу да «Вікіпэдыі» не называюцца.
Цяпер закрыты доступ да ўсіх моўных вэрсій «Вікіпэдыі». Блякаваньне пачалося ў 8 раніцы 29 красавіка, паведамляе ВВС.

17 красавіка стала вядома, што невядомы карыстальнік «Вікіпэдыі» зьмяніў зьмест англамоўнага артыкула, прысьвечанага прэзыдэнту Турэччыны Рэджэпу Таіпу Эрдагану.


«Рэджэп Таіп Эрдаган — турэцкі дыктатар, які з 2014 года займае пасаду прэзыдэнта краіны», — гаварылася ў зьмененым тэксьце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG