Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцэр бундэсвэра затрыманы за падрыхтоўку тэракту


У паведамленьні паліцыі гаворыцца, што затрыманы зьяўляецца грамадзянінам Нямеччыны і праходзіў службу ў нямецка-францускім батальёне горных стралкоў на тэрыторыі Францыі.

Яго затрымалі падчас вайсковых вучэньняў. У ходзе расьсьледаваньня паліцыянты Нямеччыны, Аўстрыі і Францыі правялі ператрусы на 16 аб’ектах трох краін.

Паводле інфармацыі нямецкіх СМІ, у студзені падазраваны схаваў зброю ў прыбіральні ў аэрапорце Вены і быў затрыманы пры спробе забраць яе. Прадстаўнік пракуратуры Франкфурту Надзя Нісэн заявіла, што зламысінік плянаваў з дапамогай схаванай зброі зрабіць тэракт.

Сьледзтва высьветліла, што ў канцы 2015 году затрыманы выкарыстаў фальшывыя дакумэнты і выдаў сябе за сырыйскага ўцекача, пасьля чаго падаў заяву на прадстаўленьне прытулку. Атрымаўшы статус бежанца, ён атрымліваў сацыяльную дапамогу і карыстаўся месцам у інтэрнаце. Пазьней ён пакінуў цэнтар для бежанцаў, зьнік з поля зроку міграцыйнай службы і не зьяўляўся па месцы рэгістрацыі.

Сьледчыя ня могуць адказаць на пытаньне, чаму падазраваны выдаваў сябе за сырыйскага ўцекача, — паводле інфармацыі Нісэн, абвінавачаны ня ведае арабскай мовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG