Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі 27 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Радыё Свабода прэзэнтуе 27 красавіка ў Менску кнігу «100 словаў». У кнігу ўвайшлі выбраныя тэксты, якія ўдзельнічалі ў аднайменным праекце на нашым сайце ў 2014–2016 гадах. Гарадзенская прэзэнтацыя «100 словаў» адбудзецца 28 красавіка а 18:30 у Цэнтры гарадзкога жыцьця ў Горадні.

Менск, Прэс-клюб (вул. Веры Харужай, 3-601, 6 паверх).
Пачатак а 19-й гадзіне
Уваход вольны.

Дзень у гісторыі

1706 — швэдзкае войска на чале з каралём Карлам ХІІ штурмавала Мірскі замак, пасьля чаго крэпасьць была спаленая.

1919 — падчас польска-савецкай вайны польскія войскі занялі Горадню.

1945 — БССР была прынятая ў склад дзяржаваў-заснавальніц ААН.

1996 — у Менску адбыліся масавыя арышты ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», які прайшоў напярэдадні.

Чарнобыльскі шлях, 26 красавіка 1996 году
Чарнобыльскі шлях, 26 красавіка 1996 году

У гэты дзень нарадзіліся

1782 — Нікола Паганіні, італьянскі скрыпач і гітарыст-віртуоз, кампазытар.

1791 — Самуэль Морзэ, амэрыканскі мастак і вынаходнік.

1878 — Станіслаў Любіч-Маеўскі, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог.

У памяці

1584 — памёр Мікалай Радзівіл «Руды», дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1967 — памёр Мікола Алексютовіч, беларускі філёзаф.

1998 — памёр Вітаўт Тумаш, беларускі гісторык. Тумаш удзельнічаў у стварэньні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку.

2006 — памёр Міхал Вітушка, кіраўнік беларускага антысавецкага супраціву.

XS
SM
MD
LG