Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За «незаконнае ўзброенае фармаваньне» справу вядуць супраць 16 чалавек. Сьпіс


Паводле зьвестак праваабарончага цэнтру «Вясна», абвінавачаньне ў «стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня» выстаўленае 16 фігурантам «справы Белага легіёну».

Гэта:

  1. Аляксей Абрамаў
  2. Андрэй Бяляўскі
  3. Віктар Данілаў
  4. Андрэй Дундукоў
  5. Аляксандар Зімніцкі
  6. Іван Кавальчук
  7. Андрэй Комлік-Ямацін
  8. Міраслаў Лазоўскі
  9. Віктар Мароз
  10. Дзьмітры Новік
  11. Яўген Палтаржыцкі
  12. Цімур Пашкевіч
  13. Уладзімер Румянцаў
  14. Сяргей Стрыбульскі
  15. Уладзімер Фёдараў
  16. Алесь Яўдаха

Такое абвінавачаньне выстаўленае ня ўсім фігурантам справы. Пра абвінавачаньне ўпершыню паведаміла дзяржаўная газэта «Советская Белоруссия». У якасьці доказаў у справе пра ўзброенае фармаваньне прыводзілася, сярод іншага, фота страйкбольнага пісталета.

Яшчэ шэраг асобаў — Юрыя Гурына, Зьмітра Дашкевіча, Сяргея Кунцэвіча, Мікалая і Яна Міхальковых, Сяргея Пальчэўскагаабвінавачваюць у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». Гурын, Дашкевіч і Пальчэўскі вызваленыя пад падпіску аб нявыезьдзе, астатніх трымаюць за кратамі.

Форум «Свабоду палітвязьням» прызнаў фігурантаў справы «Белага легіёну» палітвязьнямі. Але «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт і іншыя іх такімі пакуль не прызнаюць: праваабаронцы чакаюць судоў, бо лічаць, што зьвестак пра справу недастаткова, каб заяўляць, што людзей караюць за палітычныя погляды.

Ад «Маладняка» да «Легіёну» — Браніцкая, Лойка, Процька пра гучныя справы КДБ

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG