Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эманюэля Макрона падтрымаў прэзыдэнт Алянд і палітычныя супернікі


Цэнтрыст Эманюэль Макрон перамог у першым туры выбараў прэзыдэнта Францыі з 23,75% галасоў. Лідэрка крайне правага «Нацыянальнага фронту» Марын Лё Пен атрымала 21,53%, паведамляе BBC.

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд неафіцыйна павіншаваў па тэлефоне Эманюэля Макрона. Усьлед за прэзыдэнтам Макрона падтрымалі і кандыдаты, якія прайгралі. Франсуа Фіён, які набраў 19,91% галасоў, у эфіры францускага тэлебачаньня прызнаў паразу і заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць за Макрона ў другім туры.

Падтрымалі цэнтрыста-Макрона і кандыдат ад сацыялістаў Бэнуа Амон, міністар замежных справаў Францыі Жан-Марк Эйро, і францускі прэмʼер Бэрнар Казьнёў.

Другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі пройдзе 7 траўня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG