Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: усясьветны дзень рок-н-ролу


«Кароль рок-н-ролу» Элвіс Прэслі

Падзеі 13 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Выстава «У краіне васільковых сноў»

Да 125-годзьдзя Максіма Багдановіча ў эстонскіх школах і культурніцкіх установах былі праведзеныя мерапрыемствы дзеля папулярызацыі творчасьці Максіма Багдановіча. Свае ўражаньні дзецям было прапанавана аформіць у выглядзе мастацкіх работ. Самыя лепшыя і цікавыя зь іх будуць прадстаўленыя ў музэі клясыка.

Максім Багдановіч
Максім Багдановіч

Менск, музэй Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а).

Пачатак а 12-й гадзіне.

Уваход вольны.

Канцэрт гурта Rahis

Музыкі гурта Rahis абяцаюць парадаваць публіку сваімі песьнямі зь вясновым настроем.

Менск, клюб «Графіці» (зав. Калініна, 16).

Канцэрт пачнецца а 20.00.

Квіткі каштуюць 8-10 рублёў.

Дата дня

Штогод 13 красавіка ва ўсім сьвеце адзначаецца ўсясьветны дзень рок-н-ролу. Аднак падзея, якая стала падставай для гэтага сьвята, адбылася на дзень раней. Менавіта 12 красавіка 1954 году Біл Гэйлі запісаў песьню «Rock Around The Clock», якая стала пачынальніцай новага музычнага стылю.

Таксама ў гэты дзень

1943 — прагучала паведамленьне бэрлінскага радыё аб знойдзеных у Катынскім лесе масавых пахаваньнях польскіх афіцэраў.

1963 — у Менску адкрытая канцэртная заля Белдзяржфілярмоніі і ўсталяваны арган.

1981 — Янку Брылю далі званьне народнага пісьменьніка.

2010 — часовы ўрад Кіргізстану пазбавіў Курманбека Бакіева недатыкальнасьці.

2011 — Аляксандар Лукашэнка заявіў, што тэракт у менскім мэтро раскрыты за суткі, затрыманыя падазраваныя выканаўцы Ўладзіслаў Канавалаў і Дзьмітры Кавалёў. У Менску, але не ва ўсёй Беларусі, была абвешчаная жалоба па ахвярах.

Станцыя мэтро «Кастрычніцкая» пасьля выбуху 11 красавіка 2011 году
Станцыя мэтро «Кастрычніцкая» пасьля выбуху 11 красавіка 2011 году

У гэты дзень нарадзіліся

1743 — Томас Джэфэрсан, трэці прэзыдэнт ЗША (1801-1809). Джэфэрсан быў адным з айцоў-заснавальнікаў амэрыканскай дзяржавы і аўтарам Дэклярацыі незалежнасьці ЗША 1776 году.

1871 — Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі рэлігійны дзяяч Заходняй Беларусі і Літвы.

1906 — Сэмюэль Бэкет, ірляндзкі драматург, прадстаўнік тэатру абсурду і нобэлеўскі ляўрэат.

У памяці

2015 — Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменьнік.

XS
SM
MD
LG