Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўку рэфінансаваньня зьнізілі чацьвёрты раз з пачатку году — інфляцыя меншая за прагназаваную


Нацыянальны банк Беларусі зьнізіць ад 19 красавіка стаўку рэфінансаваньня да 14% гадавых. У студзені яна складала 18% гадавых, ужо зьніжалася тройчы, хоць плянавалася зьнізіць стаўку толькі да 16% да канца году. Нацбанк дапускае і далейшае зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня.

Рубель расьце да даляра і эўра, стаўку рэфінансаваньня зьніжаюць. Што адбываецца, тлумачыць Злотнікаў

Рашэньне было прынятае праўленьнем Нацбанку «паводле вынікаў разгляду пытаньня пра бягучыя працэсы ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сфэры, а таксама прагнозу разьвіцьця сытуацыі да канца 2017 году».

Выявілася, што інфляцыя зьніжаецца хутчэй, чым прагназавалася: цэны вырасьлі на 7% у лютым-2017 да лютага-2016, такая ж лічба чакаецца па сакавіку і па выніках году. Першапачаткова Лукашэнка заплянаваў інфляцыю роўнай 9% на 2017 год.

Тым часам расьце колькасьць грошай у абарачэньні: сярэдняя шырокая грашовая маса ў сакавіку 2017 году павялічылася да сакавіка 2016-га на 2,6%, у грашовай масе павялічваецца доля беларускага рубля.

Пра тое, што, нягледзячы на рост цэнаў, заробкі ня вырасьлі, а шматлікія эканамічныя паказьнікі прадоўжылі падзеньне, Нацбанк ня згадвае.

XS
SM
MD
LG