Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля Дня Волі: зноў АМАП, аўтазакі, затрыманьні. Жывы блог

25 сакавіка ў абласных цэнтрах Беларусі прайшлі акцыі на Дзень Волі, менская акцыя была брутальна разагнаная, сотні людзей затрыманыя. На 26 сакавіка анансаваліся акцыі пратэсту ў розных гарадах Беларусі.

25 сакавіка ў абласных цэнтрах Беларусі прайшлі акцыі на Дзень Волі, менская акцыя была брутальна разагнаная, сотні людзей затрыманыя. На 26 сакавіка анансаваліся акцыі пратэсту ў розных гарадах Беларусі, у сацсетках заклікаюць выходзіць на вуліцы ў Менску. Магчыма, 26 сакавіка таксама будуць адбывацца суды над затрыманымі ўчора. Свабода сочыць за падзеямі на наступны дзень пасьля Дня Волі.

12:12 26.3.2017

12:07 26.3.2017

На Кастрычніцкай плошчы

12:04 26.3.2017

12:02 26.3.2017

Затрыманы рэжысэр Максім Буйніцкі, які сёньня выйшаў пасьля 15 сутак арышту

Бабруйскі рэжысэр Максім Буйніцкі, які сёньня выйшаў з турмы пасьля 15 сутак зьняволеньня за інфармацыю ў сацсетках пра мітынг недармаедаў 12 сакавіка ў Бабруйску, зноў затрыманы і дастаўлены ў Бабруйскі РАУС.

12:01 26.3.2017

Паводле праваабаронцы «Вясны» Сяргея Сыса, у Бабруйску пад дамамі Іны Судзілоўсай і Эдварда Грынявецкага дзяжураць «людзі ў цывільным», у Горадні аднаго з арганізатараў пратэстаў Анатоля Мышкевіча выклікалі ў міліцыю, у Рэчыцы затрымалі прадстаўніка рады прадпрымальнікаў Алега Шабетніка, у Бярозе затрымалі праваабаронцу Сяргея Русецкага, нібыта высьвятляюць абставіны нейкага крадзяжу.

У Менску пішуць пра затрыманьні студэнтаў:

11:47 26.3.2017

Апоўдні 26 сакавіка ў Менску вакол Кастрычніцкай плошчы людзі зьбіраюцца на акцыю салідарнасьці з затрыманымі на Дзень Волі. Свабода вядзе жывую трансьляцыю:

11:38 26.3.2017

Затрыманы віцебскі актывіст руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў

Жаляпаў не адказваў на тэлефанаваньні з учорашняга вечара. Сябры былі занепакоены, што яго затрымалі за ўдзел ва ўчорашняй акцыі да Дня Волі.

Аднак 26 сакавіка ён выйшаў на сувязь і паведаміў, што быў на волі да сёньняшняй раніцы, аднак унікнуць затрыманьня ўсё ж не ўдалося: міліцыя затрымала яго дома каля 10-й раніцы. На дадзены момант ён знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУС.

Хрыстафор Жаляпаў, архіўнае фота
Хрыстафор Жаляпаў, архіўнае фота

Вядома, што пасьля акцыі ў Віцебску 25 сакавіка быў затрыманы незалежны журналіст з Воршы Арцём Сізінцаў. Ягоны тэлефон адключаны – верагодна, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

11:23 26.3.2017

Тым часам у шматлікіх гарадах Беларусі ідуць ператрусы і затрыманьні. Паводле «Вясны», у Рэчыцы затрыманыя актывістка «Гавары праўду» Іна Манянкова і журналіст Андрэй Мядзьведзеў, міліцыянты ломяцца ў дом Алега Шабетніка, пільнуюць пад домам праваабаронцу «Вясны» Валера Пуціцкага. У Полацку прыйшлі зь ператрусам да актывіста Генадзя Берданева, ля РУУС загружаюць у міліцэйскі аўтамабіль шчыты і каскі. У Маладэчне зьяжджаюцца АМАП і ўнутраныя войскі. У Бярозе выклікаюць у міліцыю журналістку і праваабаронцу Тамару Шчапёткіну.

11:01 26.3.2017

10:49 26.3.2017

10:35 26.3.2017

У сацсетках распавядаюць, што каля Акадэміі навук у Менску зноў зьявіўся АМАП, аўтобусы міліцыі і аўтазакі, хоць там сёньня не анансаваныя акцыі пратэсту. На Кастрычніцкай — «людзі ў цывільным».

XS
SM
MD
LG