Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархістка, у якой канфіскавалі «зброю»: гэтыя «пісталеты» ёсьць у вольным продажы


Нібыта канфіскавыя ў анархістаў рэчы ў Мазыры. Сайт МУС Беларусі

«Акрамя таго, па месцы яе жыхарства знаходзіліся чорна-чырвоны сьцяг і бандана, тры маскі з прарэхамі для вачэй, мэгафон і 20 брашураў, якія прапагандуюць анархізм», — паведамлялася на сайце МУС.

Ператрус у кватэры дзяўчыны адбываўся ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь.

Не называючы сваё імя, актывістка анархісцкага руху зьвярнулася да Свабоды, каб патлумачыць, што ўсе канфіскаваныя прадметы ўжо раней забіралі для праверкі, у выніку якой высьветлілі, што яны не забароненыя. Пасьля праверкі гэтыя прадметы дзяўчыне вярнулі.

«Хачу ўдакладніць, што пісталеты — адзін пнэўматычны, а другі страйкбольны — зьяўляюцца дазволенымі і раней ужо канфіскоўваліся, пасьля чаго была праведзена экспэртыза і мне іх вярнулі назад. На фота з брашурамі нават відаць пакет са страйкбольнымі плястыкавымі шарыкамі. Гумовы нож, шокер, пярцовыя балёны і маскі таксама не зьяўляюцца забароненымі прадметамі і прадаюцца ў вольным доступе. Бронекамізэлька не баявая — у ёй няма плітаў. Якое дачыненьне гэтыя рэчы маюць да справы пра заліваньне білбордаў фарбай, я ня маю паняцьця», — паведаміла 22-гадовая актывістка.

Яна таксама ўдакладніла, што падчас ператрусу ў яе больш нічога не канфіскавалі: ні кампутараў, ні інфармацыйных носьбітаў, ні іншых рэчаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG