Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: пачатак міжнароднага праекту да 135-годзьдзя Якуба Коласа


Падзеі 16 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Міжнародны праект «Літаратурны глобус»

16 сакавіка распачнецца міжнародны праект «Літаратурны глобус», прымеркаваны да 135-годзьдзя з дня нараджэньня народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У межах праекту будуць адбывацца сустрэчы з замежнымі пісьменьнікамі і ляўрэатамі літаратурных прэміяў.

Менск, музэй Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5).

Пачатак а 18-й гадзіне.

Уваход вольны.

Адкрыцьцё выставы Юрыя Шуста

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе пэрсанальную выставу мастака Юры Шуста «Абсорбцыя». Творы з гэтага праекту былі створаныя ў 2016-17 гг. і раней у Менску не выстаўляліся.

Менск, Галерэя Ў (пр. Незалежнасьці, 37а).

Адкрыцьцё выставы а 19-й гадзіне.

Уваход вольны.

Круглы стол «Курапаты. Аб’яднаньне праз пакаяньне»

Ініцыятыва «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» разам з дасьледчыкам сталінскіх рэпрэсіяў Ігарам Кузьняцовым ладзіць круглы стол. Арганізатары называюць імпрэзу «працягам круглага стала на тэму Курапатаў у „СБ. Беларусь сегодня“».

Менск, сядзіба Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3а)

Пачатак а 18-й гадзіне.

Уваход вольны.

Дзень у гісторыі

1954 — дзеячамі беларускай эміграцыі было заснавана Англа-беларускае таварыства.

2014 — прайшоў рэфэрэндум, па выніках якога Крым далучылі да Расейскай Фэдэрацыі. Усясьветная супольнасьць не прызнала рэфэрэндум легітымным.

Выдача бюлетэняў на рэфэрэндуме ў Крыме
Выдача бюлетэняў на рэфэрэндуме ў Крыме

У гэты дзень нарадзіліся

1757 — Ёсіп Казлоўскі, беларускі кампазытар, які быў таксама настаўнікам музыкі Міхала Клеафаса Агінскага. Аўтар палянэзу «Гром победы раздавайся», які быў доўгі час гімнам Расейскай імпэрыі.

1890 — Саламон Міхоэлс, тэатральны актор, старшыня Габрэйскага антыфашысцкага камітэту.

Прэзыдыюм Габрэйскага антыфашысцкага камітэту. У цэнтры — Саламон Міхоэлс
Прэзыдыюм Габрэйскага антыфашысцкага камітэту. У цэнтры — Саламон Міхоэлс

1940 — Бэрнарда Бэрталучы, італьянскі кінарэжысэр.

1946 — Мікалай Кірычэнка, беларускі актор.

1964 — Міхал Анемпадыстаў, беларускі фатограф, паэт, перакладчык, публіцыст. Некаторыя ягоныя тэксты пакладзеныя на музыку.

У памяці

1940 — памерла Сэльма Лагерлёф, швэдзкая пісьменьніца.

2000 — памёр Павел Пруднікаў, беларускі пісьменьнік. Пруднікаў зьведаў рэпрэсіі 1930-х гадоў і адлюстраваў іх у сваіх творах «Яжовыя рукавіцы» і «Пекла».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG