Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Васіля Захаркі


Магіла Васіля Захаркі на Альшанскіх могілках у Празе

Падзеі 14 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Адкрыцьцё выставы Юрыя Хілько «Страцім-лебедзь. Палёт у вечнасьць...»

Выстава прэзэнтуе графічныя і станковыя працы Юрыя Хілько, створаныя ў 2016–2017 гг. па матывах паэмы Максіма Багдановіча «Страцім-лебедзь» і верша «Пагоня».

Менск, музэй Максіма Багдановіча (вул. Багдановiча, 7а).

Пачатак а 18-й гадзіне.

Лекцыя «Біблія як палітычны тэкст»

У межах кампаніі «Пяцісотгоднасьць», прысьвечанай юбілею беларускага кнігадруку, «Беларускі Калегіюм» і кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашаюць на курс лекцыяў перакладчыка ізраільскай літаратуры Паўла Касьцюкевіча «Біблія як палітычны тэкст». 14 сакавіка пройдзе першая лекцыя «Ці трэба чалавецтву цары і каралі?».

Менск, ПЭН-Цэнтар (Залатая Горка, 2, пакой 101).

Пачатак у 18:30.

Уваход вольны.

Дата дня

14 сакавіка 1943 году памёр Васіль Захарка, палітычны дзяяч і публіцыст, прэзыдэнт Рады БНР у 1928–1943 гадах.

Таксама ў гэты дзень

1499 — кароль і вялікі князь Аляксандар надаў Менску магдэбурскае права.

1633 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна прызнаў праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае.

1990 — з Канстытуцыі СССР выключаны шосты артыкул — пра кіраўнічую ролю камуністычнай партыі.

У гэты дзень нарадзіліся

1902 — Павал Малчанаў, беларускі актор.

1931 — Павал Дубашынскі, беларускі актор.

1931 — Павал Місько, беларускі пісьменьнік.

1957 — Лёнік Тарасэвіч, беларускі мастак у Польшчы.

У памяці

1644 — памёр Мікалай Сапега, ваявода менскі, ваявода берасьцейскі, кашталян віленскі.

1979 — памёр Міхась Сяўрук, беларускі мастак і графік.

XS
SM
MD
LG