Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Работы няма, цэны растуць», — 19 сакавіка адбудзецца акцыя пратэсту ў Слоніме


Слонім

Як паведамляе прэс-служба руху «За свабоду», аўтары заявы абураныя тым, што за апошнія гады ў горадзе закрыўся шэраг прадпрыемстваў: аўтарамонтны завод, «Тэкстыльнік», «Пух-пяро», «Сельгастэхніка», іншыя прадпрыемствы істотна скарачаюць супрацоўнікаў.

«За 20 гадоў у Слоніме не пабудавалі ніводнага новага прадпрыемства. Затое пабудавалі пракуратуру, міліцыю, суд, біржу працы, крамы», — пішуць аўтары заявы. Паводле іх, «работы няма, заробкі малыя, а цэны стала растуць, пры гэтым улады ўводзяць усё новыя і новыя падаткі».

«Мы спадзяёмся, што на сход прыйдзе шмат слонімцаў. Бо эканамічная сытуацыя ўвесь час пагаршаецца, з працай праблема, заробкі малыя, цэны ўвесь час растуць, людзі ня ведаюць, як далей выжываць. А тут яшчэ гэты абсурдны дэкрэт увялі пра „дармаедаў“», — кажа прадстаўнік арганізатараў.

Паводле яго, апошнім часам усё больш гараджанаў пытаецца, калі будзе акцыя ў Слоніме.

Акцыя мае пачацца 19 сакавіка а 15.00 на плошчы Леніна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG