Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: літаратурны вечар Міхала Бараноўскага


Пісьменьнік і бард Міхаіл Бараноўскі
Пісьменьнік і бард Міхаіл Бараноўскі

Падзеі 6 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Грамадзкая культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Літаратурны музэй Максіма Багдановіча запрашаюць на «RЕ:ПРЭЗЕНТАЦЫЮ» кнігі Міхала Бараноўскага «VOLUMEN.1». Сустрэча адбудзецца ў рамках кампаніі «Пяцісотгоднасць».

Менск, музэй Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а).
Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны.

Дзень у гісторыі

1902 — у Гішпаніі быў заснаваны футбольны клюб Рэал Мадрыд.

1972 — было заснавана выдавецтва «Мастацкая літаратура».

1990 — у Менску створана Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

У гэты дзень нарадзіліся

1475 — Мікелянджэлё Буанароці, скульптар, мастак і архітэктар часу Адраджэння

1896 — Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

1926 — Анджэй Вайда, польскі рэжысэр.

1928 — Габрыэль Гарсія Маркес, калюмбійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1937 — Валянціна Церашкова, першая жанчына-касманаўт.

У памяці

1986 — памерла Джорджыя ОʼКіф, амэрыканская мастачка.

1999 — памёр Міхаіл Петрыкевіч, краязнаўца, музэязнаўца, пэдагог.

2007 — памёр Жан Бадрыяр, францускі філосаф-постмадэрніст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG