Людзі ў залю ня хочуць
Уладзімер Вуек, кіраўнік абласной філіі АГП, кажа, што ў зале могуць быць правакацыі. Прадстаўнік гарвыканкаму кажа, што ў залі будзе зручней весьці перамовы. — там 315 месцаў. Народ патрабуе чыноўнікам выйсьці на вуліцу.
Прадстаўнік гарвыканкаму запрасіў людзей зайсьці ў залю. Але людзі адмаўляюцца, хочуць размаўляць на Плошчы… https://t.co/JibFz2dpEa
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Кабанаў: «Мы ня хочам рэвалюцыі»
Аляксандар Кабанаў заявіў, што яму давялося хавацца, каб трапіць на гэты марш, яго таксама затрымлівалі. «Мы ня хочам рэвалюцыі, мы ня хочам вайны. Усё залежыць ад уладаў, але яны толькі пагаршаюць сытуацыю».
Мітынгоўцаў запрасілі ў залю на сустрэчу з уладамі
Людзі йдуць неахвотна.
Распачаўся мітынг #дармаеды https://t.co/To8c6fUTgj
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Актывістка АГП Дыяна Касьцюкевіч кажа, што тут сабралася бальшыня не дармаедаў, а людзей, якія працуюць. Кажа, што сорамна ўладам прыкрывацца дзецьмі. А дамаўляцца з уладамі трэба.
Зараз у Берасьці #дармаеды https://t.co/qiklTA2QzW
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Гарадзкія ўлады пагадзіліся размаўляць з пратэстоўцамі, на 12.10 прызначаная сустрэча.
Людзі ідуць да будынку Берасьцейскага гарвыканкаму.
Сотні чалавек выйшлі на акцыю ў цэнтры Берасьця
Некалькі сотняў берасьцейцаў выйшлі на трэцюю на ліку акцыю пратэсту супраць дэкрэту аб дармаедах. Сёньня народу болей, чым на дзьвюх папярэдніх акцыях.
Адзін з актыўных удзельнікаў мінулых маршаў у Берасьці Павал Кінчак паведаміў Свабодзе, што да яго дахаты прыйшлі людзі ў цывільным і рэкамэндавалі сёньня не выходзіць. Кажа, што стаяць каля яго хаты.
Лябедзьку і Рымашэўскага міліцыя вязе ў пастарунак у Бярозу
Адбылося другое затрыманьне лідэраў апазыцыі. Калі першы раз правяралі, ці машына не ва ўгоне, то цяпер іх падазраюць у зьдзяйсьненьні нейкага злачынства, праўда ня кажуць, якога. Вязуць у Бярозаўскі РАУС, — паведаміў Анатоль Лябедзька Свабодзе. На мітынг у Берасьце ён і Віталь Рымашэўскі ўжо не пасьпеюць.
Перадаюць, што Лябедзьку арыштавалі паўторна. Да Берасьця не даедзе #дармаеды https://t.co/pVGgJUwc9V
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Карэспандэнт Свабоды кажа, што на плошчы Леніна ў Берасьці праходзяць масавыя гуляньні, вельмі гучна грыміць музыка. Пратэстоўцаў пакуль не відаць, яны звычайна падыходзяць па часе ўпрытык да пачатку акцыі.
Лябедзька ўжо ў міліцэйскім аўтамабілі. Патрабуе сфармуляваць дакладна, чаму іх затрымалі. Міліцыянт кажа, быццам бы ім па рацыі паведамілі, што ў аўтамабілі знаходзяцца асобы, якія знаходзяцца ў вышуку. Лябедзьку і Рымашэўскага зьбіраюцца везьці ў Бярозаўскі РАУС.
«Добрыя людзі падабралі» — Лябедзька і Казлоў едуць у Берасьце на спадарожных машынах
Пасьля таго, як ДАІ на берасьцейскай трасе спыніла машыну лідэра БХД Віталя Рымашэўскага і пачала праверку, іншыя лідэры апазыцыі, якія былі разам зь ім — Анатоль Лябедзька і Мікалай Казлоў з АГП — падаліся на мітынг «недармаедаў» у Берасьце на спадарожных машынах.
«Лябедзька злавіў спадарожную машыну і цяпер едзе перада мной. Добрыя людзі даведаліся пра наш выпадак у інтэрнэце, выехалі на трасу і забралі таксама мяне. Я таксама рухаюся на мітынг. А міліцыя там правярае, што нібыта машына ва ўгоне, што перабітыя нумары, цягнуць час. Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова засталіся з машынай», — паведаміў Мікалай Казлоў Свабодзе.
На плошчы ў Берасьці цяпер гуляньні дзяцей. Шмат міліцыі. Перад папярэдняй акцыяй міліцыя так відавочна не патрулявала.