Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: адкрыцьцё выставы «Колер Беларусі»


Фота з выставы Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»

Падзеі 28 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Адкрыцьцё выставы «Колер Беларусі»

Фота з выставы Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»
Фота з выставы Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»

Лятучы ўніверсытэт запрашае на выставу мастака і дызайнэра Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі». На выставе будзе прадстаўлена візуальная частка дасьледаваньня — аб’екты ў колерах, найбольш характэрных для беларускай культурнай традыцыі.

Міхал Анемпадыстаў дасьледуе прыроду беларускага колеру

Менск, галерэя Беларускага саюзу дызайнэраў (вул. Брылеўская, 14, уваход з двара).

Адкрыцьцё выставы ў 19.00.

Уваход вольны.

Лекцыя «Музыка і палітыка»

Флейтыстка і дырыжорка Марыя Калесьнікава стварыла аўтарскі курс «Урокі музыкі для дарослых». У межах лекцыі 28 лютага яна растлумачыць слухачам, чаму музыка заўжды ўзаемадзейнічала з палітыкамі.

Менск, прастора «Цэх» (вул. Кастрычніцкая, 16).

Пачатак у 19.00.

Дзень у гісторыі

1922 — Ангельшчына прызнала незалежнасьць Эгіпту.

1935 — быў вынайдзены нэйлон.

2013 — Бэнэдыкт XVI зрокся пасаду папы Рымскага.

У гэты дзень нарадзіліся

1533 — Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф, родапачынальнік жанру эсэ.

1937 — Георгі Галенчанка, беларускі гісторык, складальнік факсымільнага выданьня «Бібліі» Францішка Скарыны ў 3 тамах.

1958 — Натальля Эстэмірава, расейская праваабаронца.

У памяці

1616 — памёр Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, падарожнік.

1985 — памёр Вадзім Жучкевіч, беларускі географ.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG