Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнагорскіх дэпутатаў могуць пазбавіць імунітэту за ўдзел у прарасейскай змове


Рэчавыя доказы ў справе аб змове ў Чарнагорыі
Рэчавыя доказы ў справе аб змове ў Чарнагорыі

Парлямэнцкая камісія ў Чарнагорыі ўхваліла запыт спэцыяльнага пракурора аб зьняцьці дэпутацкай недатыкальнасьці з двух лідэраў апазыцыі.

Парлямэнцкая камісія ў Чарнагорыі ўхваліла запыт спэцыяльнага пракурора аб зьняцьці дэпутацкай недатыкальнасьці з двух лідэраў апазыцыі, якія, як мяркуецца, маюць дачыненьне да прарасейскай змовы з мэтай зьвяржэньня ўраду. Андрыя Мандзіч і Мілан Княжэвіч могуць быць затрыманыя і ў выніку сесьці на лаву падсудных.

Пракурор паведаміў, што абодва лідэры пракрамлёўскага Дэмакратычнага фронту, якія выступаюць супраць сяброўства Чарнагорыі ў НАТО, падазраюцца ў «стварэньні злачыннай арганізацыі» і прымалі ўдзел у спробе перавароту супраць «канстытуцыйнага праўленьня і бясьпекі Чарнагорыі».

Рашэньне аб зьняцьці дэпутацкай недатыкальнасьці з двух лідэраў апазыцыі будзе вынесена ў часе пасяджэньня парлямэнту — як чакаецца, 15 лютага. Мандзіч і Княжэвіч адхілілі абвінавачваньні як «прыдуманыя».

Чарнагорыя арыштавала каля 20 чалавек, у сувязі з магчымай змовай, якія датуецца леташнім кастрычнікам. Большасьць з арыштаваных — сэрбскія грамадзяне. Расея адмаўляе сваю датычнасьць да змовы, але актыўна падтрымлівае мясцовыя групы, якія выступаюць супраць намеру Чарнагорыі стаць членам НАТО.

Як паведамляла пракуратура Чарнагорыі летась, змова прадугледжвала забойства прэм’ер-міністра краіны Міла Джуканавіча і захоп парлямэнту ў дзень выбараў у кастрычніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG