Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганна Канапацкая прымае ўдзел у слуханьнях пра Беларусь у ПАРЭ


Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая (АГП)

Сёньня, 24 студзеня, у Страсбуры адыбваецца пасяджэньне Камісіі ў палітычных пытаньнях і пытаньнях дэмакратыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Сярод пытаньняў, якія плянуюць разгледзець эўрадэпутаты, ёсьць і дачыненьні ПАРЭ зь Беларусьсю.

На пасяджэньне ПАРЭ запрасіла дваіх дэпутатаў з Палаты прадстаўнікоў — Андрэя Навумовіча і Ганну Канапацкую. Таксама ў слуханьнях прымае ўдзел намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

У Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы ўваходзяць 47 краінаў. Парлямэнт Рэспублікі Беларусь меў у ПАРЭ статус «спэцыяльна запрошанага». Аднак у студзені 1997 году Беларусь пазбавілі гэтага статусу. Падставай для такога рашэньня сталі шматлікія парушэньні падчас правядзеньня так званага рэфэрэндуму ў лістападзе 1996 году.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG