Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Латвія падпішуць дамову аб каапэрацыі ў галіне абароны


Ілюстрацыйнае фота

Зь 5 па 6 сьнежня міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў знаходзіцца з афіцыйным візытам у Латвіі, дзе ўскладзе кветкі да помніка змагарам з бальшавікамі.

Як паведамляе сайт Мінабароны Беларусі, праграмай візыту прадугледжаны сустрэчы зь міністрам абароны Латвіі Раймандсам Бергманісам, міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, а таксама наведае школы падрыхтоўкі інструктараў нацыянальных узброеных сілаў Латвіі ў Цэсісе. У час перамоваў бакі абмяркуюць стан і пэрспэктывы двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне абароны.

Але гэта ня ўсё. Латвійскае інфармагенцтва LETA паведамляе, што візыт Андрэя Раўкова завершыцца 7 сьнежня, а ў час візыту мае быць падпісанае беларуска-латыскае пагадненьне ў галіне абароны.

Пагадненьне аб вайскова-тэхнічнай супрацы, што прадугледжвае супольныя намаганьні ў міжнароднай бясьпецы і абароне, назіраньні за паветранай прасторай, кантролі за зброяй, вайсковай мэдыцыне, абароне навакольнага асяродзьдзя, культурных і спартовых мерапрыемствах узброеных сілаў, а таксама праектах праграмы NATO «Партнэрства дзеля міру», якую Беларусь падпісала ў студзені 1995 году.

Міністры абароны Беларусі і Латвіі маюць ускласьці кветкі да мэмарыялу першаму камандзіру латыскіх нацыянальных частак узброеных сілаў Оскарсу Калпаксу, які бараніў Латвію ад бальшавікоў. Таксама міністар абароны Беларусі наведае школу інструктараў Нацыянальных узброеных сілаў у Цэсісе.

«Уся інфармацыя будзе вельмі падрабязна разьмешчаная на сайце Мінабароны», — каротка адказалі Свабодзе ў прэс-службе беларускага ведамства наконт праграмы візыту Раўкова.

Беларусь пайшла на збліжэньне з NATO?

Такіх пагадненьняў у Беларусі з Латвіяй не было, хоць падобныя былі з Польшчай і Літвой, кажа Свабодзе кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

Андрэй Паротнікаў
Андрэй Паротнікаў

«Безумоўна, сам факт падпісаньня значны, бо пагадненьні вызначаюць сыстэму ўзаемаадносінаў паміж абароннымі ведамствамі нашых краінаў, раней такіх фармалізаваных дачыненьняў не было, — тлумачыць Паротнікаў. — Пакуль мы ня ведаем, што ў тых пагадненьнях, але я думаю, што яны будуць тыпавыя».

Ці значаць гэтыя пагадненьні раптоўнае збліжэньне Беларусі з NATO ці «разварот на Захад»? Паротнікаў адмаўляе:

«Падпісаньне гэтых пагадненьняў патрабавала некалькі гадоў працы. Я ня ведаю, што такое „разварот на Захад“ для краіны, якой 80% вонкавых пазык дае Расея. Гэта зусім іншае, ня трэба прыплятаць нейкія палітычныя ці геапалітычныя канструкты да міжведамаснай супрацы. Безумоўна, гэта збліжэньне, але збліжэньне з суседняй краінай. Казаць пра нейкія развароты — не. Гэта нармальна, што мы супрацоўнічаем, абменьваемся думкамі».

Глядзець камэнтары (4)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG