Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фізычным факультэце БДУ павесілі савецкі сьцяг і «камуністычную» агітацыю


Студэнты фізычнага факультэту БДУ заўважылі ў будынку факультэту савецкі сьцяг і агітацыю за добрую вучобу ў стылі камуністычнай прапаганды з нагоды 58-й гадавіны заснаваньня факультэту.

Студэнт Пятро Маркелаў падзяліўся са Свабодай здымкамі з факультэту.

Маркелаў распавядае, што прасіў дэкана Віктара Анішчыка прыбраць сьцяг, але той адмовіўся.

Анішчык заявіў карэспандэнту Свабоды, што на факультэце «няма разьвешаных савецкіх сьцягоў». Ён запрасіў карэспандэнта прыехаць на факультэт і праверыць, ці вісіць сьцяг. Адразу па гэтым Маркелаў пацьвердзіў Свабодзе, што сьцяг на месцы.

Дэкан прыгразіў студэнту «асобнай размовай» за «правакацыйныя дзеяньні», запіс размовы ёсьць у распараджэньні рэдакцыі.

«Мне не патрэбныя правакатары на маім факультэце, я дазваляю вам сёньня пайсьці з заняткаў, — казаў Анішчык Маркелаву. — Вольны! І ня трэба мне правакацыяў».

Раней Маркелаву, актывісту руху «За свабоду», які браў удзел у назіраньні за прэзыдэнцкімі і парлямэнцкімі выбарамі ды спрабаваў спыніць «каруселі», ускосна намякалі, што варта спыніць дзейнасьць такога кшталту, каб «не няславіць факультэт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG