Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская кніга пра «неідэалізаванае Палесьсе» выйшла па-беларуску


Ілюстрацыйнае фота. «Насыпаць горы. Гісторыі з Палесься» Малгажаты Шэйнэрт па-польску
Ілюстрацыйнае фота. «Насыпаць горы. Гісторыі з Палесься» Малгажаты Шэйнэрт па-польску

Прэзэнтацыя кнігі Малгажаты Шэйнэрт «Насыпаць горы. Гісторыі з Палесься» пройдзе 17 лістапада а 19.00 у Прэс-клюбе.

У 2015 годзе польская пісьменьніца Малгажата Шэйнэрт (Małgorzata Szejnert) напісала кнігу, у якой параўнала беларускае Палесьсе 30-х гадоў ХХ стагодзьдзя і цяперашняе. Як сьцьвярджае аўтарка, у польскай літаратуры вобраз Палесься вельмі ідэалізаваны. Яна падае новы погляд на гэты край у жанры літаратурнага рэпартажу, у якім апавядаецца і пра даўнія традыцыі, і пра сёньняшнія праблемы, і пра магнатаў, і пра калгасы.

«Я вельмі шчасьлівая, што атрымалася перакласьці кнігу на беларускую мову. Адбылося гэта ў першую чаргу дзякуючы выдавецтву „Логвінаў“, якое зацікавалася выданьнем. Што да перакладу, то тут моцна дапамог Польскі інстытут кнігі, які таксама быў зацікаўлены, каб беларускі варыянт быў даступны для беларусаў. Акурат Польскі інстытут кнігі фінансава дапамог зь перакладам. Таксама да выданьня прычыніўся Польскі інстытут ў Менску».

Малгажата Шэйнэрт
Малгажата Шэйнэрт

У інтэрвію Свабодзе Малгажата Шэйнэрт прызнавалася, што хацела падарыць кнігу «Насыпаць горы. Гісторыі з Палесься» Аляксандру Лукашэнку, «але там шмат рэчаў, якія яму не спадабаюцца».

Ствараючы кнігу пра Палесьсе, Малгажата Шэйнэрт двойчы надоўга прыяжджала ў Беларусі — у асноўным для таго, каб сустракацца са зьвязанымі з Палесьсем людзьмі — з дыялектолягам Фёдарам Клімчуком, этнографам Вольгай Лабачэўскай, журналістам Валерам Каліноўскім.

«Перадусім у вобразе Палесься 30-х гадоў, які мы ведаем з дакумэнтаў і літаратуры, я бачыла шмат галечы. Апрача таго, вельмі шмат у той літаратуры ідэалізацыі Палесься. Што да сучаснага вобразу, то ён вельмі далёкі ад таго, якім бы я хацела яго бачыць. Сучаснае Палесьсе — гэта ўцёкі людзей зь вёсак у гарады, дыспрапорцыя паміж вёскай і горадам. Таксама няма натуральнай пераемнасьці. Ранейшая прыгожая палеская вёска, якая магла б быць магнітам для турыстаў, гіне. Пэйзаж становіцца бясплодным, манатонным. Вядома, да гэтага прычынілася мэліярацыя, якая, напэўна, была патрэбная і нават неабходная, але адначасова яна зьнішчыла частку таго краявіду палескага краю, жыцьця расьліннага, жыцьця жывёльнага. Але таксама мэліярацыя зьнішчыла пэўны тып асадніцтва, звычаі, традыцыі. Відавочна, што трэба было асучасьніць вёскі, але яна магла б захаваць нашмат больш культурных асаблівасьцяў, зьнішчаных тымі ж калгасамі, якія адарвалі людзей ад традыцыяў, звычаяў, ад спрадвечнага спосабу жыцьця», — гаворыць пра сваю кнігу аўтарка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG