Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 кастрычніка: 80 гадоў з дня народзінаў Вацлава Гаўла


Вацлаў Гавэл з жонкай Вольгай пасьля абраньня прэзыдэнтам Чэхаславаччыны, 29 сьнежня 1989 году.
Вацлаў Гавэл з жонкай Вольгай пасьля абраньня прэзыдэнтам Чэхаславаччыны, 29 сьнежня 1989 году.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Заслаўе — адкрыцьцё выставы Анастасіі Балыш «Па жаночай лініі». На выставе прадстаўленыя работы, створаныя мастачкай у розныя часы, але аб’яднаныя адной тэмай: жанчына — сусьвет. Гісторыка-культурны музэй-запаведнік «Заслаўе». (вул. Рынкавая, 4.) Пачатак а 16-ай.

Менск — прэзэнтацыя новых тамоў сэрыі «Мая беларуская кніга». У прэзэнтацыі возьмуць удзел сябры рэдакцыйнай рады сэрыі Ўладзімер Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Уладзімер Сіўчыкаў, Міхась Тычына, спадкаемцы і сваякі беларускіх клясыкаў Мікола і Сяргей Гілевічы, Алена Сінкевіч, Андрэй Фёдараў, якія распавядуць пра новыя кнігі, падзеляцца ўспамінамі пра іх аўтараў. У музычнай частцы імпрэзы выступіць Лявон Вольскі — унук перакладчыка рамана Майсея Кульбака «Зельманцы» Віталя Зэйдэль-Вольскага. Літаратурны музэй Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а). Пачатак у 18.30.​

У гісторыі:

1733 — Саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст II Вэцін абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

1793 — Дэкрэтам Нацыянальнага канвэнту ўведзены Францускі рэспубліканскі каляндар.

1921 — у Лёндане быў заснаваны Міжнародны ПЭН-клюб.

1939 — канец ваеннай кампаніі ў Польшчы. Польскі генэрал Францішак Клебэрг, які ў раёне Коцка вёў баі зь немцамі і чырвонаармейцамі, з-за недахопу прадуктаў харчаваньня і боепрыпасаў, капітуляваў перад немцамі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1713 — Дэні Дыдро, францускі пісьменнік і філёзаф. Імя Дыдро назаўжды зьлілося з самай сутнасьцю васямнаццатага стагодзьдзя, якое засталося ў памяці чалавецтва як стагодзьдзе францускае. Перадавыя ідэі Францыі захапілі тады ўвесь сьвет і Дыдро — знак яе духоўнай моцы. Рэвалюцыянэр у мастацтве і філязофіі, ён заклаў падмурак новых грамадзкіх ідэалаў і новага сьветапогляду напярэдадні буржуазнай рэвалюцыі, чым і заслужыў удзячнасьць ня толькі сучасьнікаў, але і наступных пакаленьняў.

1936 — Вацлаў Гавэл, драматург, апошні прэзыдэнт Чэхаславакіі й першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі.

У гэты дзень памерлі:

1937 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік.

1938 — Ян Цеханоўскі, нацыянальны дзяяч Заходняй Беларусі, пэдагог, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі.

Цытата:

«Як толькі чалавек пачынае лічыць сябе цэнтрам сьветабудовы і меркай усіх рэчаў, сьвет губляе свой чалавечы твар, а чалавек губляе кантроль над сьветам».

Вацлаў Гавэл

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG