Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніком эўрапейскага футболу стаў славенец Чэфэрын


Аляксандар Чэфэрын
Аляксандар Чэфэрын

Надзвычайны кангрэс Саюзу эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) у Атэнах выбраў сёньня сваім кіраўніком Аляксандра Чэфэрына, прэзыдэнта футбольнай асацыяцыі Славеніі. За ягоную кандыдатуру выказаліся 42 з 55 сябраў УЭФА, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні.

На кангрэсе выступіў папярэдні прэзыдэнт УЭФА, Мішэль Плятыні, які ў сьнежні 2015 году камітэтам па этыцы Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцый(ФІФА) быў адхілены, разам з прэзыдэнтам ФІФА Ёзэфам Блятэрам, ад любой футбольнай дзейнасьці.

Камітэт устанавіў, што Плятыні парушыў правілы ФІФА, якія тычацца канфлікту інтарэсаў і ляяльнасьці. Прычынай стала выплата Блятэрам 2 мільёнаў швайцарскіх франкаў Плятыні ў 2011 годзе. «Запэўніваю вас, маё сумленьне чыстае, і мне трэба будзе даказаць гэта ў судзе» — сказаў славуты францускі футбаліст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG