Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 23 жніўня 2016: Дзень нараджэньня Яна Чачота і Пімена Панчанкі


Пімен Панчанка
Пімен Панчанка

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Лунінцы ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі» адбудуцца творчыя сустрэчы Вадзіма Жылко і Аксаны Спрынчан — а 12-й гадзіне зь юнымі чытачамі Лунінецкай дзіцячай бібліятэкі (вул. Фрунзе, 11); а 17 00 з удзельнікамі літаб’яднаньня «Касіяпея» (вул. Фрунзе, 12, рэдакцыя газэты «Информ-прогулка»).

На Абуз-Лясноўскім палігоне ў Берасьцейскай вобласьці пройдуць вучэньні «Непарушнае брацтва-2016», у якім возьмуць удзел вайскоўцы краін АДКБ.

У Беларусь з працоўным візытам прыбывае дзяржаўнага міністар па міжнародных справах Ісламскай Рэспублікі Пакістан.

У гісторыі:

1653 — Крычаву нададзена Магдэбурскае права і герб.

1917 — нарадзіўся Пімен Панчанка, беларускі паэт.

1938 — нарадзіўся Мікола Сташкевіч, беларускі гісторык.

1939 — у Маскве паміж Нямеччынай і СССР падпісаная дамова пра ненапад, у тайным пратаколе да якой зацьверджаны падзел Усходняй Эўропы (Пакт Молатава-Рыбэнтропа).

1989 — 2 мільёны чалавек у Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільня-Талін, дамагаючыся незалежнасьці сваіх рэспублік.

У памяці:

1847 — памёр Ян Чачот, польскі і беларускі паэт.

1954 — памёр Васіль Русак, беларускі нацыянальны дзяяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

1955 — памёр Іван Краскоўскі, беларускі і ўкраінскі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, пэдагог.

Цытата:

«Адценьне слоў — ня глупства,
Ты ім не пагарджай.
Скарынка. Скіба. Луста.
Акраец. Каравай.
Акраец — шлях, дарога
І зайцаў хлеб лясны.
Скарынка — сум, трывога
І боль былой вайны.
Здараецца, вядома,
Што, выпіўшы ў гасьцях,
Грызе скарынку дома
Пахмурны халасьцяк.
А скіба — дзень вясновы.
Ральля. Плугі. Сяўба.
Наш хлеб — жыцьця аснова,
Працяг і барацьба.
А луста — слова сытнае,
Духмянае і шчодрае.
Яно ад маці — сітнае
Ці наздравата-чорнае.
А каравай — вясельнае,
Сьвяточнае яно.
На ручніку нясе яно
І радасьць, і віно.
І справа тут ня ў ежы,
А ў смачным зьмесьце слоў,
І ў жытным ветры сьвежым,
І ў звоне каласоў...»

Пімен Панчанка, «Хлебныя словы»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG