Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відавочцы паведамляюць пра канцэнтрацыю расейскіх войскаў на поўначы Крыму


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота

Першы намесьнік старшыні Мэджліса крымскататарского народа Нарыман Джэлял паведамляе аб канцэнтрацыі расейскіх вайскоўцаў на поўначы анэксаванага Расеяй Крыму. Пра гэта Джэлял напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Відавочцы паведамляюць пра вялікія групы расейскай ваеннай тэхнікі, якія знаходзяцца паблізу Армянска і Джанкоя. Сам Джанкой ачэплены вайскоўцамі з танкамі і іншай тэхнікай », — напісаў ён.

Пацьверджаньня гэтай інфармацыі ад расейскіх уладаў Крыму пакуль няма.

Сёньня Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведаміла, што ў Крыму быў прыпынены пропуск людзей і аўтамабіляў на мяжы мацерыковай Украіны і паўвыспы. Ведамства адзначае, што меры былі прынятыя па рашэньні расейскага боку, прычыны не ўдакладняюцца. Пазьней зьявілася інфармацыя, што рух на мяжы з Крымам адноўлены часткова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG