Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Лёндану адхіліў пазоў Букоўскага супраць пракуратуры


Ўладзімір Букоўскі
Ўладзімір Букоўскі

28 ліпеня лёнданскі Высокі суд разгледзеў пазоў пісьменьніка і былога савецкага дысыдэнта Ўладзіміра Букоўскага да Каралеўскай пракурорскай службы Кембрыджу, якая падазрае яго ў вырабе і захоўваньні дзіцячай парнаграфіі. Суд адхіліў пазоў Букоўскага, не знайшоўшы з боку пракуратуры дзеяньняў, якія б ганьбілі Букоўскага.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт расейскай службы Радыё Свабода Натальля Галіцына.

У жніўні мінулага году Ўладзімір Букоўскі падаў пазоў у Высокі суд Лёндану супраць Каралеўскай пракуратуры, абвінаваціўшы яе ў паклёпе і ў нанясеньні шкоды яго рэпутацыі. Суд адхіліў пазоў Букоўскага і яго патрабаваньне выплаціць сто тысяч фунтаў кампэнсацыі за маральную шкоду.

Уладзімір Букоўскі апублікаваў заяву, у якой назваў рашэньне Высокага суду ашуканствам і нежаданьнем выправіць супрацьпраўнае рашэньне пракуратуры. Праўда, у рашэньні суду гаворыцца, што ў заяве пракуратуры няма абвінавачваньняў Букоўскага ў непасрэдным удзеле ў вырабе дзіцячай парнаграфіі.

У красавіку мінулага году галоўны пракурор графства Кембрыджшыр вылучыў супраць Уладзіміра Букоўскага абвінавачаньне ў вырабе «непрыстойных дзіцячых фотаздымкаў». У цэлым абвінавачваньне складалася з 11 пунктаў. Букоўскі катэгарычна адхіліў абвінавачваньні. У сувязі з гэтым абвінавачваньнем супраць Букоўскага была разьвязана кампанія ў расейскіх СМІ.

У канцы мінулага жніўня, вярнуўшыся пасьля чатырохмесячнага знаходжаньня ў клініцы ў Нямеччыне ў сувязі з апэрацыяй на сэрцы, Букоўскі падаў пазоў у Высокі суд Лёндану, патрабуючы абараніць яго рэпутацыю, абвінаваціўшы пракуратуру ў паклёпе і перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

Слуханьне паводле яго пазову неаднаразова адкладалася. Сёлета ў красавіку Букоўскі абвясьціў галадоўку, патрабуючы неадкладнага разгляду пазову. Галадоўку ён спыніў 16 траўня, пасьля вызначэньня дакладнай даты судовага паседжаньня. Аднак Высокі суд не прыняў да ўвагі аргумэнты Букоўскага, не знайшоўшы ў дзеяньнях пракуратуры заяў, якія ганяць яго рэпутацыю.

Адвакаты Уладзіміра Букоўскага маюць намер абскардзіць рашэньне Высокага суду ў брытанскім Вярхоўным судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG