Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінулы год стаў рэкордным паводле колькасьці тэрарыстычных нападаў у ЭЗ


Паводле зьвестак ведамства, усяго ў краінах блёку было зафіксавана 211 нападаў. Гэта самая вялікая колькасьць ад 2006 году, калі быў пачаты штогадовы ўлік.

Летась напады рыхтаваліся, учыняліся і прадухіляліся ў шасьці краінах ЭЗ: Даніі, Францыі, Грэцыі, Італіі, Гішпаніі і Брытаніі.

Больш за ўсё нападаў — 103 — было зафіксавана ў Брытаніі, за ёй ідзе Францыя (72 напады) і Гішпанія (25 нападаў).

Згодна з дакладам Эўраполу, 687 чалавек былі арыштаваныя па справе аб джыгадысцкім тэрарызме, 94% з іх былі прызнаныя вінаватымі.

За розныя злачынствы, зьвязаныя з тэрарызмам, у 2015 годзе было праведзена больш за тысячу арыштаў, 424 з іх — у Францыі.

У выніку нападаў летась загінуў 151 чалавек, больш за 360 чалавек атрымалі раненьні, адзначаецца ў дакладзе.

Паводле спэцыялістаў Эўраполу, пакуль ня знойдзены пераканаўчыя сьведчаньні таго, што джыгадзісты сыстэматычна выкарыстоўваюць прыток мігрантаў у ЭЗ для незаўважнага пранікненьня ў Эўропу.

Пры гэтым у дакладзе адзначаецца, што двое арганізатараў лістападаўскіх нападаў у Парыжы патрапілі ў ЭЗ з Грэцыі разам зь мігрантамі з Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG