Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўчанка: Ужо блізка да канца вайны


Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

Народны дэпутат Украіны, былы палітвязень Надзея Саўчанка заяўляе, што ў пэрспэктыве Ўкраіна павінна стаць сябрам НАТО.

«У пэрспэктыве нам, вядома, трэба глядзець у гэтым кірунку. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін кажа, што ёсьць толькі дзьве сусьветныя краіны — Расея і ЗША, а ўсе астатнія — гэта зона іх інтарэсаў. Дарма што мы плошчаю меншая краіна, мы маем права на пэўнасьць, на сваю нацыю, на свой мэнталітэт. Таму мы будзем абараняць свае правы. І калі вораг проста мае больш чалавечага рэсурсу, то мы будзем яднацца. Я лічу, што НАТО — гэта менавіта тая пляцоўка, на якім гэта можна рабіць», — сказала яна 10 ліпеня ў інтэрвію Радыё Свабода ў Літве, дзе праходзіць Форум літоўскай моладзі сьвету, у якім узяла ўдзел Надзея Саўчанка.

Камэнтуючы заявы, што Эўропа «стамілася» ад Украіны, Надзея Саўчанка адзначыла, што вайна мардуе ўсіх. У першую чаргу краіну, у якой вайна вядзецца.

«Нельга сказаць, што стаміліся менавіта ад Украіны, ад народа, ад таго, што мы абараняем свае каштоўнасьці. Але можна сказаць, што стаміліся ад той сытуацыі, якая зацягваецца і ніяк не разьвіваецца ва Ўкраіне. Але я думаю, што гэта можна пераадолець. Я была на канфэрэнцыі Ўкраіна-НАТО, якая адбылася ў рамках саміту НАТО і чула выразныя вызначэньні пазыцый сусьветных лідэраў. Я спадзяюся, што ўжо блізка да таго, чаго мы хочам — да міру, да канца вайны. Мы хочам перамагчы. Украіна будзе вольнай і будзе мець свае выразныя межы», — адзначыла Саўчанка.

На Форум літоўскай моладзі сьвету сабраліся амаль чатыры тысячы маладых літоўцаў з 40 краін сьвету, у тым ліку і з Украіны.

Надзея Саўчанка ў Літве наведвае параненых украінскіх вайскоўцаў, якія тут знаходзяцца на рэабілітацыі. Яна сустрэлася зь міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам і прэзыдэнтам Даляй Грыбаўскайце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG