Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 23 чэрвеня 2016: Другі дзень V Усебеларускага народнага сходу, рэфэрэндум у Вялікабрытаніі па выхадзе з ЭЗ


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Менску ў Палацы Рэспублікі пройдзе другі дзень V Усебеларускага народнага сходу.

У межах праекту ECLAB_Інтэракцыя ў Менску адбудзецца бясплатная роварная экскурсія «Нефармальны Менск». Абавязковая ўмова ўдзелу — наяўнасць ровара. Месца збору: уваход у прастору «ЦЭХ» (Менск, вул. Кастрычніцкая, 16); час: 18.00.

У Вялікабрытаніі адбудзецца рэфэрэндум па выхаду краіны з Эўразьвязу.

23 чэрвеня — Міжнародны дзень удоваў.

У гісторыі:

1758 — кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі надаў Ушачам Магдэбурскае права і герб.

1812 ― Напалеон I Банапарт уварваўся ў Расейскую імпэрыю.

1894 ― утвораны Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) у Парыжы з ініцыятывы П’ера дэ Кубэртэна.

Станіслаў Шушкевіч, Юры Хадыка, Міхаіл Марыніч
Станіслаў Шушкевіч, Юры Хадыка, Міхаіл Марыніч

1938 ― нарадзіўся Юры Хадыка, беларускі фізык і грамадзка-культурны дзеяч. У 1979 годзе стварыў пры АН БССР Музэй старажытнабеларускай культуры. Быў намесьнікам старшыні Беларускага Народнага Фронту.

1944 — савецкія войскі распачалі наступальную апэрацыю «Багратыён».

1946 — у Рэгенсбургу (Нямеччына) заснаванае Крывіцкае навуковае таварыства імя Францішка Скарыны.

1991 — заснавана Беларускае згуртаваньне татараў-мусульманаў «Аль-Кітаб».

1994 — адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Беларусі.

У памяці:

1947 — памёр Уладзімер Пічэта, савецкі беларускі і расейскі гісторык, першы рэктар БДУ.

Цытата:

«Дзень і ноч,
дзень і ноч
З сорак першага
па сорак пяты,—
Дзень і ноч,
дзень і ноч
Паміралі салдаты...
Дзікім росчыркам куль
Сьмерць пісала
мажным, чарнабровым
Маладзіцам у красным вяку
Прыгавор неабвержны:
„Удовы“,
„Удовы“,
„Удовы“...
Прыгавор —
упрагацца ў плуг,
Хлеб сіроцкі дзяліць няспоры
І разводзіць —
за кругам круг —
Па начах
бяссоннае гора.»

Васіль Зуёнак, фрагмэнт верша «Ўдовы» (1966).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG