На форуме па #указ222 пытаюць, як у дзяржканфіскатах безь ліцэнзіяў, сэртыфікацыяў і гігіен-праверак прадаюцца адабраныя ў іх тавары?
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.1.2016
Заля перапоўненая. Тут чалавек 500, не праштурхнуцца было яшчэ да пачатку форума. Натоўпы стаяць пад дзьвярыма, — паведамляе зь месца падзеі карэспандэнт Свабоды.
Другі тыдзень па ўсёй Беларусі пустуюць рынкі і гандлёвыя цэнтры — многія прадпрымальнікі не выходзяць на працу ў сувязі з указам № 222, празь які ня могуць законна рэалізоўваць звыклыя тавары. У сытуацыі прадпрымальнікі вінавацяць уладу, і хоць ня ладзяць масавыя вулічныя пратэсты, прынамсі адзін прадпрымальнік ужо зладзіў адзіночны пікет.
Незалежнае грамадзкае аб’яднаньне «Пэрспэктыва», якое яднае прадстаўнікоў малога бізнэсу, ладзіць 11 студзеня ў менскім гатэлі «Беларусь» Антыкрызісны форум, на якім прапануе прадпрымальнікам вызначыць далейшыя дзеяньні. Пачатак а 12-й гадзіне. Свабода будзе весьці анлайн-рэпартаж.