Дзяўчын, якія разгарнулі плякаты, доўга спрабавалі затрымаць. Яны хадзілі, узяўшыся пад локці, сябры акружылі іх, за колам хадзілі людзі ў цывільным. У выніку дзяўчаты зь сябрамі селі ў маршрутку і зьехалі, людзі ў цывільным засталіся ні з чым.
Верагодна, праціўнікам акцыі ў твітэры нагадалі, што трэба весьці актыўнасьць па хэштэгах акцыі. Актывізаваліся з паведамленьнямі на #студентыпротив, але маўчаць на #студэнтысупраць.
Дзьве дзяўчыны разгарнулі плякаты ля галоўнага ўваходу ў БДУ, перадае карэспандэнт Свабоды. Міліцыянты пачалі складаць пратакол, дзяўчаты адмовіліся. Людзі ў цывільным спрабавалі іх затрымаць, сябры дзяўчатаў падхапілі іх пад рукі — не аддалі, адвялі ў бясьпечнае месца.
Удзельнікі акцыі разгарнулі дыван, крычаць "Рэктара на дыван".