Стоп-кадры тыдня, 21-27 лістапада. Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
Стоп-кадры тыдня, 21-27 лістапада.
1
Сырыйскія туркмэны (туркаманы), 24 лістапада, каля сырыйска-турэцкай мяжы.
2
Працаўнік "сафары-парку" ў Белагорску на Крыме ахутвае коўдрай ільвяня пасьля адключэньня электрычнасьці ад паўвострава.
3
Жанчына просіць міласьціны перад Міхайлаўскім Залатаверхім манастыром у Кіеве.
4
Збор квяцістай капусты ў Пакістане.
5
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы і міністар замежных справаў Аб'яднаных арабскіх эміратаў Абдула бін Заед Аль Нах'ян у Вялікай мячэці ў Абу Дабі, 23 лістапада.
6
Дзень Сьв. Юрыя ў Грузіі: сьвежаваньне авечак. 23 лістапада.
7
У краме ў Сымфэропалі пасьля адключэньня электрычнасьці, 23 лістапада.
8
Мігрант зашыў рот у пратэсьце на македонска-грэцкай мяжы.
9
У Пэкіне раптоўна выпаў сьнег.
10
Зьнішчальнікі на францускім авіяносцы "Шарль дэ Голь" на Міжземным моры, 22 лістапада.