Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увосень у Латвіі пачнуць разьмяшчаць цяжкае ўзбраеньне з ЗША


Танкі Abrams падчас вучэньняў на базе ў Адажы
Танкі Abrams падчас вучэньняў на базе ў Адажы

Разьмяшчэньне цяжкага ўзбраеньня ЗША ў Латвіі пачнецца сёлета ўвосень, сказаў камандуючы Нацыянальнымі ўзброенымі сіламі Латвіі Раймандс Граўбэ у інтэрвію перадачы «Ранішняя панарама» Латыскай тэлевізіі.

Пра гэта Раймандс Граўбэ расказаў пасьля свайго візыту ў ЗША.

Дзяржсакратар Мінабароны Латвіі Яніс Сартс раней заявіў, што амэрыканская тэхніка можа зьявіцца ў Латвіі ў канцы году на вайсковай базе ў Адажы. Адажы — самы вялікі вайсковы палігон у краінах Балтыі, дзе можна праводзіць буйныя вайсковыя вучэньні. Таму ў базы ёсьць магчымасьць прыняць больш вайсковай тэхнікі, але ўсё будзе залежаць ад працэсу перамоваў, дадаў ён.

Міністар абароны ЗША Эштан Картэр у канцы чэрвеня пацьвердзіў у Таліне, што ЗША часова разьмесьцяць у краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы 250 адзінак цяжкай вайсковай тэхнікі: танкі, баявыя машыны пяхоты і самаходную артылерыю.

У рамках стратэгічнага партнэрства з ЗША ў Латвіі ў рамках апэрацыі Atlantic Resolve амэрыканскія вайскоўцы разьмешчаны ўжо з красавіка 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG