Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 9 ліпеня 2015: Місія МВФ у Менску; дзень нараджэньня Ўладзімера Някляева


Менск. Аўтар: Юлія Калодкіна
Менск. Аўтар: Юлія Калодкіна

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У Цэнтры сучасных мастацтваў (Менск, вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыцьцё выставы з фота- і відэаінсталяцыямі Васілісы Палянінай-Календы. На адкрыцьцё запрошана паэтка і перакладчыца Юлія Цімафеева. Пачатак а 18.00.

У Менску пачынае працу місія Міжнароднага валютнага фонду.

Урад Расеі мае разгледзець пытаньне аб выдачы Беларусі крэдыту на рэфінансаваньне ранейшых пазыкаў.

У гісторыі

1357 — у Празе закладзены Карлаў мост.

1807 — заключаная Тыльзыцкая мірная дамова паміж Францыяй, Прусіяй і Расеяй. Беласток і навакольныя тэрыторыі, населеныя пераважна беларусамі, увайшлі ў склад Расеі.

1906 — У вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра).

1945 — нарадзіўся Дзін Кунц, амэрыканскі пісьменьнік.

1946 — нарадзіўся Уладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік, эсэіст.

Цытата

За гаем зноў пачаўся гай.
Ня ўспомню, што было да гаю.
Усё наперад забягаю
Сабе самому...
А, няхай!
Дальбог, нічога не шкада.
Бывае вось пара такая,
Калі жывеш, нібы сьцякае
3 палёў напоеных вада.
Што знаць, куды яна цячэ,—
Гадаць, куды бяжыць дарога!..
Ніхто на сьвеце не ўцячэ
Ад лёсу, ад сябе самога.
I мне з самім сабою жыць,
Які ўжо ёсьць я, дзе тут дзецца.
Жыць, як шчасьлівае сьмяецца,
Жыць, як балючае баліць.

Уладзімер Някляеў, «Гай»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG