Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежнікам, якія абараняюць Украіну, абяцаюць грамадзянства за 2 месяцы


У дабраахвотніцкіх ўкраінскіх падразьдзяленьнях ваююць і беларусы.
У дабраахвотніцкіх ўкраінскіх падразьдзяленьнях ваююць і беларусы.

Украінскі парлямэнт спрашчае працэдуру атрыманьня грамадзянства для замежнікаў, якія абараняюць Украіну на фронце.

Зьмены ў закон аб грамадзянстве Украіны, за якія ў чацьвер у першым чытаньні прагаласавала ўкраінская Вярхоўная Рада, таксама будуць тычыцца тых, чые правы ў роднай краіне парушаюць і ўшчамляюць менавіта праз падтрымку Украіны.

Парлямэнт абяцае, што для іх працэдура набыцьця грамадзянства працягнецца максымум два месяцы.

У прыватнасьці, гаворка ідзе пра людзей, якія абаранялі сувэрэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасьць і незалежнасьць Украіны. Гэта значыць прымалі непасрэдны ўдзел у антытэрарыстычнай апэрацыі або ваенных дзеяньнях у складзе добраахвотніцкай батальёнаў, партызанскіх атрадаў або іншых тэрытарыяльных фарміраваньняў.

Таксама, гэта будзе тычыцца замежнікаў, якія супрацоўнічалі з Узброенымі сіламі Украіны, органамі Міністэрства ўнутраных спраў Украіны і Службы бясьпекі Украіны для абароны ўкраінскага сувэрэнітэту.

Асобы-замежнікі, якія абараняюць Украіну, сёньня маюць патрэбу ў абароне, адзначыў дэпутат Юрый Чыжмар. Калі замежнікі вернуцца дадому, іх могуць судзіць за тое, што яны бралі ўдзел у баявых дзеяньнях на баку іншай дзяржавы. Каб як мага хутчэй даць грамадзянства людзям, якія ў гэтым маюць патрэбу і выказваюць адпаведнае жаданьне, патрабаваньні да іх трэба істотна спрасьціць, кажа Чыжмар.

«Зразумела, што сёньняшняя працэдура ўскладнена і мае тэрмін адзін год. Мы прапануем — два месяцы з моманту падачы імі заявы. Таму што абарона іх інтарэсаў патрабуецца сёньня», — сказаў дэпутат.

Паводле зьменаў у закон, асобы, якія ваявалі, павінны падаць рашэньне суду, якім устаноўлены факт непасрэднага ўдзелу асобы ў антытэрарыстычнай апэрацыі або ваенных дзеяньнях. А тыя людзі, якія адчуваюць прыгнёт і перасьлед за абарону Украіны ў сябе на радзіме, разам з хадайніцтвам падаюць належным чынам завераныя копіі афіцыйных дакумэнтаў, якія сьведчаць аб парушэньні іх грамадзянскіх правоў і свабодаў у дзяржаве пастаяннага пражываньня.

Неўзабаве дэпутаты павінны прагаласаваць за законапраект у другім чытаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG